You are viewing [info]andrus_lasko's journal

ДЗЁНЬНІК АДНОЙ ПАЛАЧАНКІ [entries|archive|friends|userinfo]
Андрусь Ляско

[ пра мяне | пра мяне ]
[ архіў | жж-архіў ]

Жонка [May. 4th, 2012|11:05 pm]
Вось зараз напішу вам, і вярнуся спакойна да дыплому. Тыдзень застаўся.

Усё ж трэба паведаміць сюды навіну апошніх дзён. Карцінкай, во так: 



Сведкай заручынаў сталася кіеўская Радзіма-маці. Афіцыйны штамп будзем атрымліваць ужо ў Бразіліі, пасля збору неабходных дакументаў.

Кажа, смакуючы: "Жонка, мая жонка". Падабаецца =)
Link26 камэнтары|пакінуць камэнтар

у працяг авосечнай тэмы [Apr. 20th, 2012|12:54 pm]
Авоські апублікавалі нашыя прывітанні ў сваім блогу =)

А вось авосечная крама:

Link2 камэнтары|пакінуць камэнтар

авосечны снежань. успаміны [Apr. 16th, 2012|09:49 pm]
Заўчора нарэшце прыйшла вясна. Мама здзіўляецца, што раптам пацяплела, а я думаю, чаго здзіўляцца, калі сярэдзіна красавіка. Каханы мой пакутуе ад спёкі, бо ў метро і гандлёвых цэнтрах уключанае ацяпленне дагэтуль, замест кандыцыянераў. А я ўзгадваю снежань, вось такі: 




пра авоські )
Вось галоўнае пра авоські - з год таму заўважыла ў Маскве авосечную краму на Твярской, 17, адтуль і мае авоські. 
Экалагічна, незвычайна, олдстайлава трохі, ну і ўскосная дабрачыннасць - авоські, як і ў СССР, тут плятуць людзі сляпыя і са слабым зрокам, якім працу знайсці цяжэй, ну і шмат іншых акцый гэтае спадарства праводзіць. Малайцы яны, карацей. А ў жж яны [info]avoski 
Мы ўсё збіраліся ім даслаць прывітанне з Бразіліі, але толькі цяпер дабраліся...
Link6 камэнтары|пакінуць камэнтар

WTF?! [Apr. 4th, 2012|07:53 pm]
Вось так значыць.

1. Едзе мама ў Віцебск цёцю маю з днюхай віншаваць:
- А гэта відэа-прывітанне ад Волі.
Госьці, ледзь не хорам:
- Воля - гэта каторая з Патэрсанам?

2. Прыязджае мама да бабулі. Першае пытанне:
- Як там мой унучак?


обмен картинками Xmages.net
Link4 камэнтары|пакінуць камэнтар

пра гарады [Mar. 18th, 2012|01:09 pm]
Пачалося з таго што мы з'ездзілі ў Іжэўск і напісалі пра гэта ў "Адзін мой дзень": http://odin-moy-den.livejournal.com/655518.html
Гэта ў прынцыпе не пра горад допіс, а пра адзін дзень з нашага жыцця, які мы правялі ў тым горадзе.

Вядома, знайшліся жж-юзэры з Іжэўску, здзіўляліся ў асноўным, што мы там былі не праездам, а мэтанакіравана, што горад прыгожы. Але некаторыя казалі, што горад шэры і нецікавы. Ну хай там, кожнаму сваё. Але вось дзяўчына з Іжэўску напісала, што "ня думала, што Іжэўск можа больш-менш прыстойна выглядаць на фота, і тым не менш, ён значна больш сумны, шэры и менш утульны, чым вам падалося".


Там я адказала, але прадублюю думку тут. Вырасла я ў Наваполацку, і прыканцы школы жыла толькі марай "паступіць у Менск". Банальна, ведаю, але мне тады здавалася, што горад страшны, шэры, нецікавы, нічога там няма, і ўвогуле. І ніхто мяне не пераконваў. Рэдактар, памятаю, казаў, што Наваполацк славуты тым, што ніякіх славутасцяў у ім няма - гістарычнага цэнтру, старажытных цэркваў, старых будынкаў, помнікаў і г.д. Побач быў Полацк для параўнання, але, па шчырасці, я яго таксама не надта шанавала.

Потым, ужо пасля пары гадоў у Менску, калі пазнаёмілася з выкладчыкамі гістфака ПДУ, думала, што вось у іх крута было б вучыцца, потым ужо начыталася пра Полаччыну, праніклася неяк. Але Наваполацак ніколі ў мяне цёплых пачуццяў не выклікаў, асабліва праз гэтую "шэрасць" архітэктурную. І вось зусім нядаўна трапляецца мне гэты допіс: http://darriuss.livejournal.com/659984.html - пра мазаікі на пад'ездах. І там нават у каментары тлумачыцца, дзе гэта ўсё рабілася. Не тое каб я ўвогуле не заўважала, але не звяртала ўвагі на гэта. Мне падавалася, што паўсюль так, і ніколі не прыходзіла ў галаву, што гэта нешта адметнае. Гадоў дзесяць я пражыла ў такім самым доме, і нават не магу сказаць цяпер, што за мазаіка на маім пад'ездзе. 

Усё гэта не для таго, каб пафасна заявіць: "Пераязджаю ў Наваполацк". НІфіга. Жыць я там па-ранейшаму не хачу. Тут пытанне асабістага камфорту, мне здаецца. Кожнаму або добра, або нядобра ў пэўным месцы.

Але выснова такая - калі вам ваш горад падаецца сумным і шэрым, запрасіце гасцей!
Нават Докшыцы не такія сумныя, як падаваліся.
І ў Маскве, якую я так напачатку не любіла, шма цікавасцяў (дзякуй, кэп!).

Мне вось Салвадор - самае цудоўнае месца, якое толькі можна ўявіць. А Патэрсан, калі ехаў першы раз у Расію, не хацеў у свой горад вяртацца ніколі. А пасля палюбіў. І, прымаючы гасцей праз каучсёрфінг, столькі цікавасцяў даведаўся пра Салвадор. І пасля ўсяго гэтага толькі я паказала, што ў ягоным вакне бачна, што сонца садзіцца ўзімку лявей, чым улетку. А ён дзесяць гадоў там жыў, і не заўважаў. І ў той жа час, вось мы тут сядзім у Маскве, сяброўка спытвае: "Сумуеце па Салвадоры?" Шчыра кажучы, бывае, што сумуем. Я тым больш, бо тут пакуль нават і не вясна, і мне халодна. Ну і ўвогуле я не фанат белакаменнай. Але што паробіш - трэба быць тут да пэўнага часу, і мы напланавалі ўсякага рознага тут - што наведаць, куды схадзіць, і людзі прыемныя знайшліся да кампаніі. І плануем да канца лета яшчэ ў Беларусь вярнуцца, і ва Ўкраіну нарэшце, і ў Літву на сэсіі, а ў Расеі - ва ўдмурцкую глубінку і ў Элісту. Дык не сумна, нармальна ж =) 

обмен картинками Xmages.net

А вы ці там жывяце, дзе хочацe? І ці бывае, што месца падаецца шэрым? Што рабіць?
Link13 камэнтары|пакінуць камэнтар

пра штодзённае свята, якое са мной [Mar. 8th, 2012|01:44 am]
сёння вельмі шчаслівы дзень. ужо трэці надта шчаслівы дзень.
бо заўчора мой каханы павінен быў вяртацца ў цудоўны горад,
але лёс склаўся так, што нікуды ён пакуль што не ляціць,
а застаецца са мной мёрзнуць, чакаць-гукаць вясну, пісаць дыпломы, здымаць кіно і ўсё такое
сказаць, што шчаслівая як слон, - нічога не сказаць =)
так што мы вярнуліся з беларусяў-летуваў-кёнігсбергаў-польшчаў-фінляндый-татарстанаў-удмуртый
і цяпер зноў у белакаменнай, здаецца, амаль што знайшлі сабе працы.
для поўнай гармоніі засталося ўзяцца за дыплом
і паказаць вам іжэўск

яшчэ вось нарэшце ў мяне ёсць фота на гэтым фоне - даўно хацела =)

обмен картинками Xmages.net
Link9 камэнтары|пакінуць камэнтар

(no subject) [Feb. 14th, 2012|01:04 pm]


Усіх з валянцінкавым днём і прывітаньне з Гданьску!
Мы тут падарожнічаем =)
А нам зрабілі во такі сьвяточны падарунак у Гомелі. Усім чытаць =)
Link11 камэнтары|пакінуць камэнтар

вандроўны настрой [Jan. 31st, 2012|04:15 pm]
обмен картинками Xmages.net
Link2 камэнтары|пакінуць камэнтар

(no subject) [Dec. 23rd, 2011|12:57 pm]
кажуць, у мск во такое: 

дзіва дзіўнае =)

кагнітыўны дысананс працягваецца:




Link5 камэнтары|пакінуць камэнтар

Иеманжа [Dec. 9th, 2011|01:01 pm]

    "А когда всходит полная луна и плывет над морем, а на волны ложится золотая дорожка, то это и есть волоса Матери Вод, тогда только они и видны людям.
    Люди земли (а что они знают, люди земли?) говорят, что это лунные лучи ложатся на море, а вовсе не волоса Иеманжи. Но моряки, шкипера со шхун и лодочники смеются над этими людьми с суши - а что они знают про море? Ничего! Вот моряки  знают точно, что это волоса Матери Вод, которая в полнолуние подымается из глубины полюбоваться луной"
Жоржи Амаду, "Мёртвое море"
Link1 камэнтар|пакінуць камэнтар

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]